“Включи зелёный свет своему здоровью”

Даўным-даўно на гары Алімп жылі багі. Стала ім сумна, і вырашылі яны стварыць чалавека. Але якім ён павінен быць? Адзін з багоў сказаў, што чалавек павінен быць моцным. Іншы прапанаваў – павінен быць здаровым, трэці — разумным. Тады адзін з іх запярэчыў: «Але калі ўсё гэта ў чалавека будзе, ён стане падобны да нас!» І вырашылі багі схаваць галоўнае, што ёсць у чалавека — здароўе. Але куды? Хтосьці прапаноўваў глыбока ў сіняе мора, хтосьці – за высокія горы. Самы мудры з багоў сказаў: «А што калі схаваць здароўе ў самім чалавеку?» Так і жывуць з той пары людзі, спрабуючы знайсці сваё здароўе. Аднак не кожнаму ўдаецца здабыць і зберагчы гэты бясцэнны дар багоў … З такой прытчы ў Казлоўшчынскай бібліятэцы 22 ліпеня пачаўся агляд часопісаў на тэму “Включи зелёный свет своему здоровью”. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу на часопісах “Народный доктор” і “Целитель”, пазнаёміла з рубрыкамі “Визит к врачу”, “Лекарь”, “Будьте здоровы”, “Природа в белом халате” іншых часопісаў. Была арганізавана выстава часопісаў “Зеленый свет здоровью”. Удзельнікі падзяліліся сваімі рэцэптамі здароўя.