“Вірус СНІДу на тэрыторыі Беларусі”

21 мая ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры традыцыйнай культуры прайшла хвіліна памяці прысвечаная Сусветнаму дню памяці ахвяр СНІДу пад назвай “Вірус СНІДу на тэрыторыі Беларусі”. На мерапрыемства  была запрошана загадчык Раклевіцкага ФАПА Савасцюк Людміла Іванаўна. Гаворка вялася аб тым, што СНІД – вялікая пагроза ўсяму чалавецтву. Даваліся звесткі аб тым, у якіх краінах самыя высокія тэмпы росту ВІЧ-інфекцыі, што прадстаўляе сабой захворванне СНІДам, шляхі заражэння ім, і як уберагчы сябе ад бяды.