“Верны сябар”

26 студзеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі  правёў першую сустрэчу ў 2018 годзе з аматарскім аб’яднаннем “Чамучкі”. Удзельнікамі аб’яднання з’яўляюцца навучэнцы 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3” .

Усім вядома, што 2018 год – год Сабакі. Гэта жывёла спрадвеку лічыцца верным сябрам і памочнікам чалавека. І зусім не дзіўна, што сабак знімаюць у кінастужках, малююць на палотнах, робяць героямі кніг. Для ўдзельнікаў аб’яднання была праведзена вучэбна-выхаваўчая гульня  “Верны сябар”. Увазе юных наведвальнікаў прапанавалі выставу “Мордочка, хвост и четыре лапы”, прэзентацыю “Усё пра сабак”. Пад час мерапрыемства дзеці даведаліся пра пароды хатніх гадаванцаў, асаблівасці паводзін і іх характар. Дзеці былі не толькі слухачамі, але і удзельнікамі ў розных конкурсах на веданне мастацкіх твораў, казак, вершаў, прысвечаных сабакам. Правільныя адказы і ініцыятыўнасць “чамучак” заахвочвалася падарункамі.