“Ведаць і  супрастаяць”

1 снежня ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы — цэнтры  экалагічнай  культуры прайшоў Дзень інфармацыі прысвечаны  Сусветнаму  дню  барацьбы  са  СНІДам “Ведаць і  супрастаяць”.  Прысутным растлумачылі    пра асноўныя  шляхі  заражэння  ВІЧ,  як працякае інфекцыя, стадыі гэтага захворвання, прагноз і  статыстыка. Для  замацавання  матэрыяла была  прапанавана  віктарына  “За  здаровы  лад  жыцця — без  СНІДа”. У  бібліятэцы  аформлена выстава-прагляд “СНІД-трывога  чалавецтва”.