“Васільковая Беларусь”

1 ліпеня ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб ладзіўся ўрок грамадзянскасці “Васільковая Беларусь”, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Размова вялася пра гісторыю нашай слаўнай Радзімы, пра павагу да традыцый, якія дазваляюць зберагчы ўсё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў.