«Ваших лет серебрянная россыпь»

Адзначэнне Дня пажылых людзей — форма культурнай работы, якая добра замацавалася ў практыцы. Яна садзейнічае фарміраванню ў маладога пакалення пачуцця абавязку, павагі і любові да сваіх бацькоў, дзядуляў і бабуляў, суседзяў, прыхільнасці да блізкіх.
Казлоўшчынская ГПБ сумесна з Казлоўшчынскім ДК правялі святочна — займальную праграму «Ваших лет серебрянная россыпь» у АКП для састарэлых людзей і інвалідаў і з людзьмі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Казлоўшчынскага сельскага Савета. Сваю павагу работнікі культуры выказвалі вершамі, песнямі, танцамі, рознымі конкурсамі. Людзі дзяліліся сваёй жыццёвай мудрасцю і вопытам. Свае вершы пачытыла Сіняк Л.А.