“Вандроўка з Ягоўдзікам”

Гезгалаўская сельская бібліятэка – цэнтр экалагічнай культуры арганізавала для маленькіх чытачоў літаратурную віктарыну “Вандроўка з Ягоўдзікам” (да 60-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка). Дзецям вельмі спадабалася мерапрыемства, яны атрымалі новыя веды і цікава правялі свой вольны час.