“Вандраванне ў краіну лекавых раслін”

4  лютага  ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры   прайшла  пазнавальная  гадзіна  “Вандраванне  ў  краіну  лекавых  раслін”. Таццяна  Барысаўна  Акрытава  пазнаёміла прысутных  з  дзіўным  светам  лекавых  раслін,  якія  растуць  у  нашай  краіне. Таксама быў  прадстаўлены  матэрыял  артыкулаў  з часопісаў па тэме “Прыродная  касметыка”  і  аформлена  кніжная  паліца “Зялёная  аптэка”.