“В каждом зернышке – сила хлеба”

Свята хлеба сабрала ў Дварцы жыхароў  і гасцей аграгарадка ў рамках праекта «Дбайных людзей славім — весела час бавім». Як адзначылі на свяце, самае галоўнае багацце ўсіх людзей — менавіта хлеб, таму яму — пашана, яму  — паклон. Спрадвеку хлеб  быў не проста ежай. Ён быў меркай не толькі грамадскага дабрабыту, але і чалавечага сумлення. Хлеб прыходзіць  на наш стол у выніку цяжкай  працы, таму трэба яго берагчы і адносіцца па-гаспадарску. Хлеб — багацце нашага народа. І пакуль на зямлі ёсць селянін-працаўнік, будзе хлеб, будзе жыццё!

Да свята хлеба ў аграгарадку падрыхтаваліся Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання і Раготнаўская сельская бібліятэка-клуб. Бібліятэкі прадставілі кніжную выставу  пад назвай “В каждом зернышке – сила хлеба”.