Кветкам пакланяюцца, іх прыгажосць апяваюць, кветкі можна сустрэць на гербах многіх краін. Усім вядомыя кветкі-сімвалы любові і дабрабыту і кветкі-сімвалы смутку. 29 жніўня ў Казлоўшчынскай ГПБц прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” — кветкавы калейдаскоп “В гости к нам цветы пришли”, які і быў прысвечаны кветкам.Напачатку мерапрыемства прагучалі словы вялікага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна: «Каб жыць, патрэбна сонца, свабода і маленькая кветка», а затым разам з бібліятэкарам Людмілай Хілімончык госці мерапрыемства ўспаміналі легенды аб кветках,адказвалі на“кветкавыя пытанні”, знаёміліся з “кветкавым этыкетам” і “кветкавай аптэкай”. Ну, а напрыканцы ўсе  паказалі сваё майстэрства ў складанні букетаў.Да мерапрыемства была падрыхтавана аднаіменная кніжная выстава-экспазіцыя.  На ёй прадастаўлены кнігі, якія дапамогуць вырасціць не толькі хатнія расліны  і зрабіць выдатныя кветнікі, але і пазнаёмяць аб мастацтве складання букетаў, аб святах кветак і легендах і іншае. На працягу мерапрыемства гучалі запісы песен пра кветкі.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *