“Узрост турбот і памылак”

Залогам законнасці і правапарадку ў грамадстве з’яўляецца прававая кампетэнтнасць падрастаючага пакалення. 10 снежня адзначаўся Дзень правоў чалавека. У бібліятэках Дзятлаўскай ЦБС прайшлі такія мерапрыемствы як урок ведаў “Узрост турбот і памылак” (Войневіцкая СБ-к), дзень права “Твае правы, падлетак” (Гезгалаўская СБ), брэйн-рынг “Хто прыдумаў правы чалавека, або правы чалавека ў дзіцячых літаратурных творах” (Дзятлаўская ДБ).