«Усміхніцеся! Вы ў бібліятэцы!»

Не гледзячы на марозлівае надвор’е,  з пачатку 2019 года ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы праходзіць акцыя па перарыгістрацыі «Усміхніцеся! Вы ў бібліятэцы!». Яна з кожным днём набывае ўсё большую ўвагу чытачоў, якія праходзяць штогадовую перарэгістрацыю.  Як жа можна стрымаць усмешку, калі вам пры афармленні рэгістрацыі чытача бібліятэкары дораць зарад пазітыву?! Кожны чытач атрымлівае порцыю добрага настрою. Падобная акцыя – гэта яшчэ адна магчымасць нагадаць людзям пра тое, што ў нашым горадзе ёсць прыгожая і ўтульная бібліятэка, а ў ёй шмат цікавых кніг.