“Усмешка і смех — гэта для ўсіх”

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Чамучка” ладзілася ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі 16 лістапада пад назвай клуб кніжных прафесараў “Усмешка і смех — гэта для ўсіх” (да 110-годдзя з дня нараджэння Мікалая Носава). Разам з бібліятэкарам дзеці здзейснілі літаратурнае падарожжа па творчасці пісьменніка. Пасля пачалося знаёмства з апавяданнямі аўтара, са смешнымі героямі яго твораў, хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Падчас мерапрыемства дзеці праглядзелі мультфільм  “Коротышки из цветочного города”, прынялі ўдзел у конкурсах “Знайка, Булька і Цюбік”, “Казачныя суседзі Нязнайкі”, “Назаві твор і яго герояў”. Да  мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “У гасцях у Мікалая Носава”. Бібліятэкар зазначыла, што кніжкі Мікалая Носава ў бібліятэцы вельмі любяць чытаць і яны ніколі не стаяць на паліцах. Дзеці засталіся задаволеныя мерапрыемствам, якое прайшло весела і з гумарам.