Марыў   калісці славуты  Скарына,
“Ціснучы” кнігі на мове бацькоў,
Простаму люду ў роднай краіне
Зробяць даступнайён мудрасць вякоў…

Да Дня беларускага  пісьменства і друку 4 верасня ў чытальнай зале  аддзела  абслугоўвання і інфармацыі ДУК“Дзятлаўская раённая бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “У вытокаў пісьменнасці”. Што мы ведаем пра мінулае?Ёсць немала цікавых гістарычных дадзеных пра наш старажытны край. Вядома,што пачынаючы з XIIстагоддзя была створана надзвычай  багатая і разнастайная кніжная спадчына на старажытнай  беларускай, царкоўна славянскай, рускай, польскай, лацінскай і іншых мовах. Каб больш даведацца пра гісторыю беларускай кнігі, наведвальнікам бібліятэкі была прапанавана  кніжная  выстава “Беларуская  кніга: дарогамі вякоў”, дзе  экспанаваліся кнігі пра гісторыю  кнігадрукавання  і творы нашых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў, як для дарослых, так і для маленькіх чытачоў  бібліятэкі.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *