“У цудоўным свеце казак”

Традыцыйна ў час  школьных вясновых канікул праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. 28 сакавіка ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы клуб ладзілася гульнёвая праграма “У цудоўным свеце казак”. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная паліца “Казка ў госці запрашае”. Якіх толькі казак мы там не пабачылі, і розных народаў і аўтараў, з цудоўнымі малюнкамі і для розных узростаў. Гульнёвая праграма паказала, як добра ўдзельнікі мерапрыемства ведаюць казкі і хто шмат чытае.