“У родным слове цэлы свет”

“ … Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця,

якіх не змагла б перадаць нам наша мова . Яна

самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная,

ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса …”

Максім Танк

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы . З гэтай нагоды  20 лютага ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы-цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны прайшоў    літаратурны акорд  “У родным слове цэлы свет”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні   ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы-сад базавая школа”. Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове. Напрыканцы бібліятэкар прапанавала прысутным агляд навінак беларускіх кніг.