“У песнях я – на Беларусь малюся»

Не трэба мне пяяць на Беларусі?

 Нас кліча рух,пякнюткае жыццё!

 У песнях я – на Беларусь малюся,

 Як моліцца ля возера трысцё.

                                              У. Дубоўка

Жукоўшчынская сельская бібліятэка- цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны працягвае знаёміць сваіх чытачоў з творчасцю паэтаў- юбіляраў 2020 года. 18 ліпеня бібліятэка пазнаёміла сваіх наведвальнікаў з творамі беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, пачынальніка  беларускай паэзіі Уладзіміра Дубоўкі, 120-годдзе  з дня нараджэння якога адзначаецца ў бягучым годзе. Чытачы пазнаёміліся з творамі майстра самабытнага беларускага слова: зборнікамі вершаў “Строма”, “Трысцё”, “Credo”, “Наля”, “О Беларусь, мая шыпшына…” і  інш.  Шматграннай песняй пра Беларусь і яе народ стала кніга “Палеская рапсодыя”. Адметны талент паэта выяўляецца  і ў перакладах твораў сусветнай класічнай паэзіі. Дзецям спадабалася народная казка ”Як унук дзеду дапамог”, палеская казка “Як сінячок да сонца лётаў”, “Чые рукі прыгажэйшыя”, “Праўдзівы хлопчык”.