“У нашего крыльца нет забавам конца”

Вось і наступіла для нас доўгачаканае свята сонца, самае доўгае свята – Свята сонечнага лета! Кожны дзень гадовага календара чырвоны, таму што кожны дзень лета – гэта радасць, адпачынак, весялосць! А самае галоўнае – гэта мірнае неба над намі!  Таму ў першы дзень лета, ва ўсім свеце, адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэты дзень нагадвае ўсім людзям, ва ўсім свеце, што трэба памятаць аб правах кожнага дзіцяці і, вядома, іх не парушаць.

У рамках абласной акцыі “Кніга дорыць свята”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Войневіцкай сельскай бібліятэцы – клуб прайшлі цікавыя мерапрыемствы. На бібліятэчным асарці “У нашего крыльца нет забавам конца” дзеці весяліліся, гулялі ў гульні, пазнаёміліся з кніжнай выставай.

Гучныя чытанні “Мы чытаем і расцём” прайшлі з  дзеткамі з Войневіцкага дзіцячага сада. Яны мачыталі песенкі – пацешкі з кнігі “Веселые игры”, пагулялі ў гульню-танец “Если весело живется, делай так!”, напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі мультфільм “Мой друг зонтик”.