“У госці да казкі”

У рамках раённай прома – акцыі “Разам з кнігай мы расцём” у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы- цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшлі гучныя чытанні “У госці да казкі”. Бібліятэку наведалі выхаванцы старэйшай групы ДзУА «Казлоўшчынскі яслі — сад» са сваім выхавацелем. Бібліятэкар расказала ім пра казку, паказала прэзентацыю, зачытала некалькі вядомых беларускіх казак. Для дзяцей была праведзена віктарына па вядомаму мультфільму «Маша і Мядзведзь».