«У госці да птушак»

11 лютага наведвальнікі аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік» прынялі ўдзел у эка-падарожжы «У госці да птушак». Бібліятэкар Хрышчановіч Алена Генрыхаўна правяла для дзяцей гутарку пра птушак, як ім жывецца зімой і як цяжка знаходзіць корм падчас снегападаў, завей і моцных маразоў. Затым на свежым паветры ў рабят была магчымасць пакарміць птушак і адказаць на пытанні віктарыны.