«У гасцях у музыкі»

21 сакавіка ў Казлоўшчынскай ГПБц адкрыўся Тыдзень дзіцячай кнігі днём цікавых сустрэч «У гасцях у музыкі». Была арганізавана кніжная выстава «Весёлые деньки книжкиной недели». Выкладчык дзіцячай школы мастацтва Шайбак Жанна Іванаўна расказала пра значэнне музыкі ў жыцці чалавека. Вучні ігралі п’есы, спявалі прыпеўкі, правялі музычную віктарыну і красворд «Восем «До». За заробленую  бібліятэчную інтэлектуальную валюту (БІВ) рабяты змогуць чытаць кнігі з камерцыйнага фонду. За актыўнае чытанне і любоў да кнігі лепшыя чытачы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.