“У гасцях у казкі”

25 кастрычніка бібліятэкары Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі наведаліся ў Казлоўшчынскі яслі-сад. Добры мультфільм – гэта крыніца карыснай інфармацыі. Ён можа даць добрую параду, навучыць быць добрым, смелым, знаходлівым. Мультфільмы падобныя на казкі – акрамя выдумкі маюць павучальны падтэкст. Асэнсаваць і разумець іх дапамагалі бібліятэкары ў мультсалоне “У гасцях у казкі”.