“У дзверы стукаецца Новы год!”

Новы год — самае загадкавае і ўсімі чаканае свята, яго сустракаюць жартамі, песнямі, скокамі, весялосцю, таму што як яго сустрэнеш, так і пражывеш. Новы год святкуюць усё і заўсёды. Ні ў адным свяце не праяўляецца так ярка характар ​​народа і яго нацыянальныя традыцыі, як ва ўрачыстасцях сустрэчы Новага года. На  любое свята ўсе атрымоўваюць віншаванні. Бібліятэкар бібліобуса Крупіца Марына Віктараўна для сваіх чытачоў падрыхтавала віншавальныя паштоўкі “У дзверы стукаецца Новы год!” для жыхароў вёсак Дзям’янаўцы, Чырвоны Бор, Шаршні.