“Тытунёвы туман-падман”

15 лістапада адзначаецца  Міжнародны дзень адмовы ад курэння.  Усім вядома, што добрае здароўе – аснова доўгага і шчаслівага жыцця. Клапаціцца  пра сваё здароўе людзі звычайна пачынаюць толькі пасля таго, як хвароба дасць пра сябе ведаць. Можна прадухіліць захворванні значна раней, для гэтага трэба весці здаровы лад жыцця, у тым ліку адмовіцца ад спажывання тытунёвых вырабаў. 14 лістапада бібліятэкар бібліобуса Бадзяка Наталля для сваіх чытачоў арганізавала хвіліну інфармацыі “Тытунёвы туман-падман”. Карыстальнікам прапанавалі праглядзець відэапрэзентацыю пра гісторыю ўзнікнення тытуню, убачыць як выглядаюць лёгкія курца, таксама ацаніць шкоду не толькі простых, але і электронных цыгарэт. Чытачы бібліобуса выказалі свае думкі пра курэнне, пра нежаданне быць пасіўнымі курцамі побач з чалавекам, які курыць. Таксама ўспомнілі хваробы, якія выклікае курэнне. Падвялі вынікі хвіліны інфармацыі праглядам выставы.