Тыдзень праваслаўнай кнігі “Жывое слова мудрасці духоўнай”

З 14 сакавіка па 19 сакавіка 2016 года  ў бібліятэках ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” пройдзе Тыдзень праваслаўнай кнігі “Жывое слова мудрасці духоўнай”. У рамках Тыдня будуць ладзіцца разнастайныя мерапрыемствы, будуць арганізаваны выставы праваслаўнай літаратуры, пройдуць сустрэчы са свяшчэннаслужыцелямі, гучныя чытанні біблейскіх аповедаў. Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах.