Тыдзень дзіцячай кнігі

Хлопчыкі і дзяўчынкі не губляйце час дарма, адарвіцеся ад камп’ютэраў і тэлевізараў і паспяшайцеся да нас ў бібліятэкі, каб прыняць удзел ва ўсіх святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Тыдня дзіцячай кнігі.   

З 26 сакавіка дзяцей чакаюць святы кнігі, віктарыны, гульні, забаўляльныя падарожжы, цікавыя сустрэчы з літаратурнымі героямі і самыя разнастайныя мерапрыемствы. Кожны дзень  прынясе дзецям радасць сустрэчы з кнігай і друкаваным словам. Маленькія чытачы  пазнаёмяцца з выставай кніг-юбіляраў, змогуць даведацца, чым цікавая кожная кніжка, якая адзначае юбілей.

Запрашаем усіх у бібліятэку!