«Ты маеш права»

У Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшоў дзень права. У чытальнай зале была арганізавана выстава — знаёмства «Ты маеш права». Для вучняў была праведзена інфармацыйная гадзіна «Украдзены смех» і брэйн — рынг «Прававы эрудыт». Бібліятэкар расказала аб гандлі людзьмі, паказала прэзентацыю «Ты і закон», наведалі сайт mir.pravo.by Дзеці пазнаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі, вызначылі наколькі добра яны ведаюць законы нашай краіны і ўмеюць ім карыстацца.