“Тваё жыццё – выбірай!”

Злоўжыванне наркатычнымі сродкамі і іх незаконны абарот набылі ў апошні час глабальны маштаб. Гэта ўплывае на сацыяльна-псіхалагічную атмасферу грамадства, вядзе да павелічэння колькасці злачынстваў. За барацьбу з наркаманіяй выступаюць сёння афіцыйныя колы, палітычныя партыі, рэлігійныя дзеячы, прагрэсіўныя арганізацыі. Перад даследчыкамі ўсяго свету стаіць задача па пошуку шляхоў пераадолення наркатычнай залежнасці. Вядучыя спецыялісты і Сусветная арганізацыя аховы здароўя расцэньваюць наркаманію як адну з галоўных небяспек для чалавецтва.
1 сакавіка – Міжнародны  дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Да гэтай даты ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі аформлена выстава – развага “Тваё жыццё – выбірай!”. На ёй прадстаўлены інфармацыйны матэрыял з газет і часопісаў, кнігі Габіані Г.С. “На краю пропасти”; Круглянскага В.Ф. “Наркомания и токсикомания у подростков “; Гайдука Ф. М. “Праз крок – бездань”; Гурскага С. “Внимание, родители, наркомания.” і інш.; увагу прыцягваюць і мастацкія творы М.Булгакава , Р.Кіплінга, О.Генры, М.Гогаля і інш.