«Тут кіпелі змаганні калісьці, а цяпер велічавы граніт»

Тэма Вялікай Айчыйнай вайны знайшла сваё адлюстраванне ў творах многіх беларускіх пісменнікаў. Сярод  іх – Якуб Колас, Янка Купала, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў. 5 мая ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы цэнтры – традыцыйнай культуры да 75-годдзя з пачатку абароны Брэсцкай крэпасці адбылася завочная экскурсія пад назвайТут кіпелі змаганні калісьці, а цяпер велічавы граніт”. У рамках  акцыі “Чытаем разам” творы ваеннай тэматыкі чыталі загадчык  Раклевіцкага  ФАПа Савасцюк Людміла Іванаўна, бібліятэкар ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Раклевіцкі дзіцячы-сад базавая школа” Губко Валянціна Іванаўна, загадчык аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры» Грыб Ніна Аляксандраўна,  акампаніатар аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры»  Вішнарэўскі Віктар Віктаравіч,  культарганізатар аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры» Буй Вікторыя Віктараўна. На мерапрыемстве гучалі песні пра вайну: “Лясная песня”, “ Кацюша”, “Жураўлі”, верш  Пімена  Панчанкі “Дзеці вайны”, урывак з твора Васіля Быкава “ Жураўліны крык”.