“Цветы в литературе”

14 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі правёў кніжную аранжэрэю “Цветы в литературе”.

Кветкі – само жыццё. Яны суправаджаюць чалавека ад нараджэння да смерці. Ні адно свята не абыходзіцца без кветак. “Гербарый” рускай паэзіі надзвычайна багаты. Няма такіх паэтаў, якія бы прайшлі з абыякавасцю каля букета альба асобнай кветкі і не прысвяцілі ёй прыгожых радкоў.

Госці бібліятэкі праслухалі вершы І.Буніна, С.Маршака, В.Берастава, К.Бекетавай, А.Талстога, М.Дудзіна, Г.Ахматавай і інш. Чытанне вершаў суправаджалася відэазамалёўкамі кветак і музыкальнымі хвілінамі. Была прадстаўлена вялікая выстава.