“Цуда – кнігі, цуда – дзецям”

27 сакавіка ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы–клуб стартавала Нядзеля дзіцячай кнігі. Дзеці адправіліся ў незвычайнае падарожжа – у цудоўную краіну на дзень нараджэння каралевы Кнігі. У дарогу яны ўзялі цэнны багаж: жарты, песні ды пляскі, кемлівасць ды ўважлівасць. Там яны сустрэлі Бабу Ягу, якая прынясла мяшок з рэчамі казачных герояў. Дзеці адгадвалі каму яны належаць.  З жартамі і гульнямі  ўдзельнікі дабраліся да кніжнага Царства, дзе сустрэлі каралеву Кнігу і павіншавалі са святам. Для дзяцей біблітятэкар падрыхтавала літаратурны кактэйль “Цуда – кнігі, цуда – дзецям”.