“Царская семья – идеал христианской семьи”

12 жніўня Хвінявіцкая сельская бібліятэка правяла для дзяцей раённага лагера “Лінгва-Land», які знаходзіўся ў  сярэдняй школе, гадзіну духоўнага выхавання  “Царская семья – идеал христианской семьи”. На мерапрыемстве прысутнічала 27 чалавек. Удзельнікі лагера пазнаёміліся з сям’ёй апошняга расійскага імператара Мікалая II. Наведвальнікі даведаліся аб цеплых адносінах паміж усімі членамі сям’і, аб тым, што не заўважаючы на цяжкасці і нягоды яны да канца сваіх дзён былі абяднаны любоўю і павагаю адзін да аднаго і непарушнай вераю ў Бога.