“Трыхінелёз і меры прафілактыкі”

З 21 па 30 лістапада ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі праходзіць інфармацыйная акцыя “Трыхінелёз і меры прафілактыкі”. Мэта гэтай акцыі папярэдзіць узнікненне выпадкаў групавога захворвання трыхінелёзам сярод насельніцтва. Кожны з нас думае, што падобная  хвароба нас не закране, але ў апошні час усё часцей і часцей адбываюцца выпадкі захворвання. Работнікі бібліятэкі расказалі чытачам пра сімптомы хваробы, шляхі заражэння, меры прафілактыкі, паказалі наглядна статыстыку захворвання, а таксама нагадалі, што  патрэбна выкарыстоўваць ў ежу толькі тое мяса, якое прайшло ветэрынарна-санітарны кантроль.