“Трагедыя веку”

Да нас даходзіць пакрысе,
Што жыхары зямлі мы ўсе,
Ахвяры і астрожнікі, —
Чарнобыля заложнікі.
                                   Пятрусь Макаль

Да Дня Чарнобыльскай трагедыі ў бібліятэках ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзіліся наступныя мерапрыемствы: тэматычная гадзіна “Лёс. Чалавек. Чарнобыль” (Данілавіцкая СБ), гадзіна памяці “Чарнобыль — наша боль” (Раклевіцкая СБЦ), гадзіна памяці “Трагедыя веку” (Вензавецкая СБ), літаратурная  вечарына “Чарнобыль–чорны боль” (Белагурнаўская СБ), вечар    памяці “Чарнобыль у нашай памяці” (Лявонавіцкая СБ), дзень інфармацыі “Чалавек. Прырода. Экалогія” (Войневіцкая СБ-к). На мерапрыемствах ішла гаворка пра страшныя падзеі 25 красавіка 1986 года,  зачытваліся вершы Уладзіміра Паўлава, Алеся Пісьмянкова, Анатоля Грачанікава, урыўкі з кніг Івана Шамякіна “Злая зорка”, “Прайсці праз зону”, Ніны Рыбак “Эвакуацыя”, Івана Пташнікава “Львы” і іншыя.