«Традыцыі святкавання Каляд»

Зіма – добры час для святаў. Так лічылі нашы продкі. А таму са снежня і аж да сярэдзіны студзеня ладзілі зімовыя святы – Каляды.  Час народнага свята Каляды супадае з вялікім хрысціянскім святам Нараджэння Хрыстова. Гэтага свята чакалі, да яго рыхтаваліся, таму і спраўлялі заўсёды шумна і весела. 8 студзеня бібліятэкар бібліобуса Наталля Бадзяка для сваіх чытачоў падрыхтавала прэзентацыю-апавяданне  «Традыцыі святкавання Каляд». Сустрэча з чытачамі пачалася з апытвання, наколькі знаёмы яны з традыцыямі народнага свята. Так, карыстальнікі бібліобуса ўспомнілі, што на Каляды галоўнай стравай была куцця – каша, звараная з ячных круп,  а галоўнай гераіняй «класічнага калядавання» была каза – сімвал урадлівасці. Бібліятэкар паведаміла, што з каляднымі абрадамі нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыццё, добры ўраджай. У заканчэнні яна пажадала чытачам  здароўя і дабрабыту.