“Таямніцы беларускіх слоў”

Віктарына-гульня “Таямніцы беларускіх слоў” была праведзена для вучняў ДзУА “Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа”. Мэта мерапрыемства: абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, выхаванне любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа.
Бібліятэкар зрабіла падарожжа ў беларускую мову, правяла віктарыну; разгадвалі рэбусы, перакладалі беларускія словы на рускую мову, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Словы – хітруны”, “Назаві адным словам”, “Выправі памылку”. Да гэтага мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Родная мова — крыніца празрыстая». Яна складалася з раздзелаў «Слаўнае багацце мовы», «Ключ да ўсіх навук»,»Чарадзеі роднага слова».