«Таццянін дзень»

Амаль што кожны дзень у беларускiм народным календары меў уласнае iмя. Гэта iмёны тых хрысцiянскiх святых, якiя ўшаноўваюцца менавiта ў гэты дзень. Так, 25 студзеня — па новаму стылі, праваслаўнай царквой святкуецца дзень святой пакутніцы Таццяны. У Казлоўшчынскай бібліятэцы прайшоў вечар «Таццянін дзень». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9-га класа. Бібліятэкар расказала гісторыю гэтага свята, гучала песня Захарава С. «Татьянин день», было прачытана шмат вершаў.