«Так ярка пражыць лепшай долі няма на зямлі»

Да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы-клуб ладзілася вершаваная старонка «Так ярка пражыць лепшай долі няма на зямлі». На  мерапрыемства былі запрошаны вучні мясцовай школы і школьны бібліятэкар Тамара Сяргееўна Сербін. У час мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з паліцай-прысвячэнне «Сейбіт родных слоў», затым  чыталі ўслых  вершы пісьменніка.