Штогод, пачынаючы з 1994 года, у Беларусі адзначаецца восеньскае свята – Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэта свята роднага слова: старажытнага і сучаснага. З гэтай нагоды 4 верасня ў Казлоўшчынскай ГПБц прайшла гістарычная вандроўка “Табличка, свиток, береста…”. Людміла Міхайлаўна Антончык нагадала дзецям якой была кніга ў старажытнасці, расказала пра вузялковае пісьмо, гліняныя таблічкі, кнігі-стужкі, берасцяныя і васковыя кнігі, і, наканец, сучасныя бумажныя кнігі. Засяродзіла ўвагу на беларускіх першадрукарах Ф.Скарыне і С.Будным. Напрыканцы рабяты адказалі на пытанні віктарыны “Зоркі Белае Русі” і паслухалі цікавыя звесткі аб кнізе з “Кнігі рэкордаў Гінеса”.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Сейбіты кнігі і асветы”. На выставе прадастаўлены кнігі пра гісторыю пісьменнасці і кнігадруку на Беларусі, нашых першадрукароў.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *