“Святло душы”

Напярэдадні  вялікага  хрысціянскага  свята – Уваскрэсення Хрыстова 16 красавіка ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшлі гучныя чытанні “Святло душы”. Ва ўсе часы святкаванне  Уваскрэсення Хрыстова служыла апорай веры, сімвалам надзеі і крыніцай любові да бліжняга. І ў наш час велікодныя традыцыі аб’ядноўваюць людзей, дапамагаюць па-асабістаму задумацца над сэнсам свайго жыцця і адчуць прыгажосць навакольнага свету.  У сувязі з гэтым, гучныя чытанні прайшлі па кнізе “Детям о Великой Пасхе”.  Прачытаўшы вершы і апавяданні дзеці даведаліся, што сваім Уваскрэсеннем  Гасподзь дараваў і нам надзею на спасенне і жыццё вечнае.