На святочную сустрэчу “Свята, вясна, кветкі і каханне“ сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Аднавяскоўцы”, што дзейнічае пры філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб”. Правялі бяспройгрышную латарэю, падчас якой кожны атрымаў святочны падаруначак. Была аформлена выстава-віншаванне “Ёсць у сакавіку дзень асобны”, дзе прадстаўлена літаратура для жанчын і пра жанчын: розныя віды рукадзелля, сакрэты жаночых чараў, уменне быць паспяховай, здзіўляць, жыць у гармоніі з сабою і светам, а таксама мастацкая літаратура. Гучалі вершы пра жаночае жыццё, каханне.