“Свята ў пачатку сакавіка”

Стварыць святочны настрой можна з дапамогай кніг. Напярэдадні вясновага свята перад мужчынамі заўсёды паўстае пытанне – што падарыць сваім каханым, які падарунак лепш набыць, якія словы сказаць, каб перадаць свае пачуцці. 04 сакавіка бібліятэкары наведалі арганізацыі горада і пацікавіліся, ці добра мужчыны падрыхтаваны да свята жанчын. У бібліякруіз узялі мноства вершаў пра каханне. Мужчыны выказвалі падзяку за своечасовую дапамогу, таму што падарунак набыць лягчэй, чым знайсці патрэбныя словы. Для самай мужчынскай арганізацыі горада была падрыхтавана старонка паэтычнага настрою “Свята ў пачатку сакавіка”.