“Свята Слова, свята Кнігі”

4 верасня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылося свята кнігі “Свята Слова, свята Кнігі”, прымеркаванае да 500-годдзя кнігадрукавання Беларусі, а таксама да Дня беларускага пісьменства. На мерапрыемства завіталі вучні 6 класа ДУА “Наваельнянская СШ”. Дзеці прынялі ўдзел у віртуальным падарожжы “Слава вам, братья, славян просветителей!”, пазнаёміліся з выставай-прысвячэннем “Літаратурная спадчына Беларусі”, а таксама паўдзельнічалі ў аўкцыёне ведаў “Любі, шануй, ведай роднае слова”.