“Свята са смакам дзяцінства”

1 чэрвеня, да Міжнароднага дня дзяцінства, ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры традыцыйнай культуры, прайшла забаўляльна-гульнёвая праграмма “Свята са смакам дзяцінства”. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці рознага ўзросту. Гулялі ў гульні:  «Чыжык»,  «Рызіначка», малявалі малюнкі. Для дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава – заклік  «Канікулы з кнігай».