“Светлый праздник Пасхи”

18 красавіка  ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання  здаровага ладу жыцця ладзіліся пасхальныя пасядзелкі “Светлый праздник Пасхи”. Удзельнікі пасядзелак распавядалі пра велікодныя традыцыі аб тым, як святкуюць Вялікдзень у розных краінах свету. Да ўвагі наведвальнікаў была аформлена выстаўка кніг “С праздником Пасхи”, выстаўка пасхальных вырабаў “Пасхальныя сувеніры”. Цудоўныя вырабы прадаставілі Губко Наталля, Мірашнічэнка Ганна, Мірашнічэнка Марыя, Лукуць Анастасія.