10 чэрвеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў літаратурную кампазіцыю «Светает светом через тьму веков святое имя Евфросинии», прысвечаную 920-годдзю з дня нараджэння асветніцы, першай жанчыны, прылічанай да ліку святых, нябеснай заступніцы Беларусі Еўфрасінні Полацкай. У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі спартыўна-аздараўленчага лагера  «Алімпіец», арганізаванага пры ДУА «СШ №3 г. Дзятлава». Да ўвагі наведвальнікаў мерапрыемства была прапанавана кніжна-ілюстраваная выстава «Светает светом через тьму веков святое имя Евфросинии». Дзеці пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю святой.

У рамках раённага бібліятэчнага праекта «Библиотека вне стены», бібліятэчнай праграмы «ЛетаЧытанне2021»  інтэрактыўная летняя пляцоўка чытальня пад адкрытым небам «Кніжная вясёлка лета» у чарговы раз запрасіла дзяцей паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і рухомых гульнях. Дзеці атрымалі шмат добрых эмоцый і пазітыву.

 

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *