«Светачы зямлі беларускай»

У Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшла інфармацыйная гадзіна "Светачы зямлі беларускай" з удзелам настаяцеля храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам. Айцец Георгій расказаў пра беларускіх святых, юбілейныя даты якіх адзначаюцца ў гэтым годзе, гэта Сафія Слуцкая, Еўфрасіння Полацкая, Серафім Жыровіцкі. Была аформлена кніжная выстава і падрыхтаваны відыяролік "Святыя праваслаўнай царквы".