“Свет ведаў адчыняе кніга”

1 верасня ў Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшоў тэматычная эрудыт – азбука “Свет ведаў адчыняе кніга”. Мерапрыемства было праведзена для вучняў 4-х класаў і прысвячалася Дню ведаў. У чытальнай зале аформлена кніжная выстава “Кніга – скарбніца ведаў”. На ёй прадстаўлена літаратура пра нашых першадрукароў — Ф.Скарыну, Е.Полацкую, К.Тураўскага, С.Буднага і інш., пра гісторыю пісьменнасці і кнігадруку на Беларусі. Дзеці пазнавалі старадаўнія літары, складалі з іх словы, успаміналі пыказкі і пымаўкі пра кнігу, граматнасць, навуку. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з першымі чытанкамі для дзетак беларусаў: Цёткі “Першае чытанне” і Коласа “Другое чытанне”, факсімільныя выданні якіх ёсць ў нашай бібліятэцы. Напрыканцы былі зачытаны звесткі аб самых вялікай і малой кнігах з Кнігі рэкордаў Гінеса. Мерапрыемства прайшло цікава і з карысцю для дзяцей.