“Свет праваслаўнай кнігі”

12 ліпеня  супрацоўнікамі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі праведзена літатурна-музычная кампазіцыя “Свет праваслаўнай кнігі”, якая ладзілася напачатку  ў бібліятэцы для дзяцей пазашкольнага лагера “Улыбка”  (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Дзятлава), а затым для людзей аддзялення дзённага прыбывання для  інвалідаў і аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту  ДУ “Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Мерапрыемства было прымеркавана да 700-годдзя заснавання і 25-годдзя адраджэння  Навагрудскай Епархіі. Прысутныя праслухалі аповед стварэння Храма Прэабражэння Гасподня ў г.Дзятлава, праглядзелі мультымедыяпрэзентацыю аб храмах Дзятлаўшчыны.