Ва ўсе часы галоўнай крыніцай ведаў былі кнігі. Не будзь гэтых стройных шэрагаў складзеных па крупінках ісцін, не здарылася б прагрэсу чалавецтва. Але як немагчыма ўявіць вучонага, які не карыстаецца спецыяльнай літаратурай, так не можа быць праўдзівага верніка, які не чэрпаў бы натхнення з крыніцы духоўнай мудрасці — праваслаўнай кнігі. 27 мая для жыхароў вёсак Раманавічы, Калпінскія, Дзям’янаўцы і Чырвоны Бор бібліятэкар бібліобуса Лапушка Марына Іванаўна правяла агляд-знаёмства праваслаўнай літаратуры “Свет праваслаўнай кнігі” . Наведвальнікі бібліятэкі – бібліобуса  звярталі ўвагу да кніг пра святых людзей, пра праваслаўныя  святы,пра святыя іконы і інш. Мерапрыемства праводзілася з мэтай, каб праваслаўная кніга пасадзейнічала ўратаванню душы і сэрца ад зла і крыўды, несправядлівасці, здрады і нянавісці.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *